Сексуальнае выхаванне ў Беларусі. З чаго пачаць?


Ці шчыра яго хвалююць правы жанчын у Беларусі, ці думае блогер, што гвалт у сям’і чыняць найбольш мужчыны? На дэтэктары хлусні Максім Паршута, sex podcaster, YouTube-блогер.

У Беларусі няма сексуальнай асветы, мяркуе госць праграмы «Шчыра кажучы». Ці трэба з дзяцінства расказваць малым пра секс? Чаго менавіта не хапае? І дзе не хапае?

«На жаль, усяго і ўсюды. Бо калі я вучыўся ў школе, нам нічога не расказвалі ні пра дачыненні, ні пра секс, ні пра сямʼю – нічога. Цяпер быццам збіраюцца ўвесці нейкую сямейную адукацыю. Але, мне падаецца, гэта будзе дрэнна. Таму што з таго, што кажуць чыноўнікі, дэпутаты пра тое, што сямʼя – саюз мужчыны, жанчыны, пра тое, што трэба заводзіць шмат дзяцей, і ўвогуле мэта жанчыны, місія яе – кшталту захоўваць хатні агмень і гадаваць дзяцей, – гэта не падобна да таго, што трэба расказваць дзецям».

Блогер лічыць, што трэба расказваць дзецям пра тое, што секс – частка жыцця, што гэта натуральны працэс, трэба расказваць пра фізіялогію. Пра тое, што палавыя органы могуць быць зусім розныя, і яны ўсе нармальныя. Трэба расказваць, што ёсць шмат сексуальных практык. Трэба расказваць, што хлопчыкам любіць хлопчыкаў, а дзяўчаткам дзяўчатак – таксама нармальна.

Скрыншот з праграмы «Шчыра кажучы». Крыніца: БЕЛСАТ NEWS / YouTube

Паліграф пацвердзіў, што правы жанчын сапраўды хвалююць Максіма Паршуту, а прычына ў тым, што ў Максіма жаночае выхаванне, – яго гадавала маці, дапамагала бабуля, і так атрымалася, што ў ягоным жыцці не было мужчынскіх ролевых мадэляў.

«З аднаго боку, можна гаварыць пра рэчы кшталту заробку, што законы не роўныя, і гэтак далей, але гэта ўсё прасочваецца на вельмі бытавым узроўні. Гэта значыць, часцей мужчыны бʼюць жанчын, калі хатні гвалт. Калі гэта гвалт, то нешта я не бачыў тысячы выпадкаў, каб жанчыны гвалтавалі мужчынаў. Калі мы гаворым пра нейкія выпадкі на працы, калі адсоўваюць кагосьці, то, хутчэй за ўсё, гэта жанчыну засунуць, бо зараз мужыкі разбяруцца».

– Ці лічыш ты Лукашэнку вычварэнцам?

– Не.

– І наш паліграф табе верыць

«Мне здаецца, наогул лічыць нейкага чалавека перакрутам дзіўна. Ну, па-першае, я не ведаю, што мы ўкладаем у гэтае слова. Калі мы гаворым пра сексуальныя практыкі, то, мне здаецца, няхай займаецца, чым хоча, калі гэта ў межах закону і са згоды ўсіх удзельніц, удзельнікаў».

Больш адказаў на пытанні шукайце ў праграме «Шчыра кажучы» на YT-канале «Belsat News» (відэа вышэй).

Стужка навінаў