Лукашэнка прызначыў новага камандуючага ВПС і войскамі СПА


Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага камандуючага ВПС і войскамі СПА – палкоўніка Андрэя Лук’яновіча. Да гэтага ён займаў пасаду начальніка авіяцыі. Пра гэта паведамляе БелТА.

Фота: belta.by

Андрэй Лукʼяновіч – вайсковы лётчык-снайпер, 10 гадоў узначальваў 50-ую змешаную авіяцыйную базу ў Мачулішчах. Ужо шмат гадоў менавіта ён закрываў паветраныя парады, а ў 2020 і 2021 гадах браў удзел у транспартаванні вакцыны з Кітаю. Ягоны старэйшы сын таксама лётчык, толькі цывільны.

У лістападзе папярэдняга камандуючага ВПС і войскамі СПА Ігара Голуба вызвалілі ад пасады.

Таксама сёння назначылі міністра замежных справаў.

Нагадаем: на даручэнне Лукашэнкі 13 снежня ў Беларусі пачалі раптоўнае правяранне боегатовасці ўзброеных сілаў. Беларускае войска забавязалі найбліжэйшым часам вылучыцца ў прызначаныя раёны, забяспечыць ахову і абарону на месцы ды навесці пераправы праз Бярэзіну і Нёман. Запланаваныя абмежаванні ў перасоўванні грамадзянаў і транспарту ў асобных раёнах.

Чытайце па тэме:

У Беларусі пачалося маштабнае правяранне баявой гатовасці арміі

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў