Медыі паведамілі пра іск «Беларуськалію» да Літвы на €1 млрд


«Беларуськалій» ініцыяваў арбітражны працэс супраць Літвы праз адмову транспартаваць угнаенні. Беларускае прадпрыемства хоча спагнаць з суседняй краіны €1 млрд – і гэта без уліку працэнтаў і судовых выдаткаў, перадае літоўскі тэлеканал TV3.

Вагон кампаніі «Беларуськалій». Клайпеда, Літва. 11 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

У міністэрстве транспарту Літвы пацвердзілі інфармацыю пра пачатак разбору, аднак ад каментароў адмовіліся.

«Каб не нашкодзіць працэсу і пазіцыі Літоўскай Рэспублікі, на цяперашнім этапе мы не можам даваць далейшыя каментары», – сказалі ў ведамстве.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі TV3, «Беларуськалій» абвінавачвае Вільню ў парушэнні двухбаковага пагаднення аб абароне інвестыцыяў, падпісанага ў 1999 годзе. Свае страты прадпрыемства ацаніла ў €1 млрд.

Hавiны
Улады Беларусі зноў кажуць пра харчовую небяспеку праз санкцыі супраць «Беларуськалію»
2023.09.15 20:14

У заяўніка дзве прэтэнзіі: касаванне дамовы аб перавозках угнаенняў чыгункаю ў Клайпедскі порт, а таксама зніжэнне кошту акцыяў «Беларуськалію» і тэрміналу насыпных грузаў (BKT) у Клайпедзе – паперы патаннелі праз санкцыі супраць беларускай кампаніі. Цяпер 30% акцыяў тэрміналу належыць «Беларуськалію», аднак яны замарожаныя з увагі на абмежаванні.

Літва скасавала пагадненне аб транспартаванні беларускага калію, спасылаючыся на пагрозу нацыянальнай бяспекі. Перавозкі спыніліся ў леташнім лютым.

«Беларуськалій» раней ужо судзіўся з літоўскімі ўладамі, але пакуль беспаспяхова. У красавіку летась Віленскі акруговы суд адхіліў іск, а ў снежні Галоўны адміністратыўны суд Літвы канчаткова адмовіў «Беларуськалію» і пастанавіў не аднаўляць справу.

Аналітыка
Вяртанне да бартару і схемы праз Расею. Як Беларусь будзе гандляваць каліем з Іранам
2023.11.13 07:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў