«Яго было не зламаць, таму яго забілі». Сёння споўнілася б 52 гады Вітольду Ашурку


Палітвязень Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калоніі летась 21 траўня. Афіцыйная прычына – спыненне сэрца. Сваякі актывіста ўпэўненыя, што яго забілі. Сёння Вітольду Ашурку споўнілася б 52 гады.

Вітольд Ашурак.
Фота: Вітольд Ашурак / Facebook

Вітольд Ашурак нарадзіўся 13 кастрычніка 1970 года ў вёсцы Агароднікі Лідскага раёну. Палітыкай зацікавіўся напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Тады ён удзельнічаў у пратэстах у Менску, быў затрыманы і арыштаваны на 12 содняў.

Быў сябрам БНФ, каардынатарам руху «За свабоду». Не раз балатаваўся ў мясцовыя дэпутаты і парламент. Падымаў экалагічныя пытанні, напрыклад, змагаўся супраць шкоднай вытворчасці шклаваты ў Бярозаўцы і дамогся, каб на заводзе пабудавалі больш бяспечную печ.

Разам з паплечнікамі ўшаноўваў мясціны паўстанцаў Каліноўскага: яны ставілі крыжы на месцы пахавання паўстанцаў па ўсёй Гарадзеншчыне. Пастаянна бываў на ўгодках ушанавання паўстанцаў у Свіслачы, прыязджаў на ўгодкі Слуцкага збройнага чыну.

Беларус беларусу
Вітольд Ашурак перадухіліў бойню ў Лідзе ў жніўні 2020 года
2022.06.06 22:03

Падчас мірнай рэвалюцыі ў Беларусі ў 2020 годзе Вітольд Ашурак удзельнічаў у акцыях пратэсту ў Лідзе. Яго затрымалі 9 жніўня, пакаралі 20 соднямі арышту, але вызвалілі праз 5 дзён, хаця і завялі на яго крымінальную справу. Паўторнае затрыманне адбылося 16 верасня, яму дадалі яшчэ 15 содняў, і калі тэрмін зняволення амаль скончыўся, яго перавялі ў СІЗА ўжо па крымінальнай справе.

Ашурка вінавацілі паводле двух артыкулаў: «Гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў» і «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак». Суддзя Максім Філатаў адправіў актывіста ў калонію на 5 гадоў.

Інтэрв’ю
«Хто б мог падумаць, што звычайны хлопец стане легендай». Сёння – гадавіна смерці Вітольда Ашурка
2022.05.21 15:25

21 траўня 2021 года Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калоніі пры нявысветленых абставінах. Крымінальную справу па факце ягонай смерці не заводзілі. Паводле афіцыйнай версіі, у палітвязня спынілася сэрца. Але родныя ўпэўненыя, што ён быў забіты.

Маці Вітольда Алена Ашурак гаравала, што сын памёр «адзін у чужых людзях».

«Далі пяць гадоў, хай бы сядзеў. Ну яшчэ пяць дайце! Навошта было забіваць? Шкадую, што паміраў адзін у чужых людзях, у такім болі. Не было побач нікога з блізкіх людзей, хто б пашкадаваў, прытуліў яго перад смерцю. Але што цяпер паробіш? Думаю, такая была Божая воля. Ён сам абраў гэты шлях. Я да самай смерці буду плакаць», – казала Алена Міронаўна.

Брат Вітольда Андрэй Ашурак мяркуе, што пад пераслед той трапіў праз сваю прынцыповасць і аўтарытэт.

«Ён быў рэгіянальны лідар, за ім пайшоў цэлы рэгіён. Маршы збіралі тысяч 20 чалавек, на стотысячны горад гэта шмат. Ён быў аўтарытэтным чалавекам, прынцыповым, ён ведаў загадзя, што трэба рабіць. Таму ён быў і арыштаваны, і асуджаны. Яго было не зламаць, таму я лічу, што ён быў забіты», – казаў Андрэй Ашурак у інтэрв’ю «Белсату».

Беларус беларусу
«Яго трымалі ў такіх умовах, што выжыць – немагчыма». Новыя сведчанні аб гібелі героя Беларусі
2021.12.27 13:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў