Увечары 12 кастрычніка на Менскім падшыпнікавым заводу адбыўся пажар – загарэўся тэрмічны цэх. Дваццаць работнікаў былі эвакуяваныя, паведамляе прэс-служба МНС.
Калі ратавальнікі прыбылі на месца, гарэў дах тэрмічнага цэха прадпрыемства. Пазней высветлілася, што ў цэху адбылося загаранне драўляных элементаў, ўцяпляльніка, а таксама пакрыццё даху светлавога ліхтара на плошчы 70 кв.м.
Да прыбыцця работнікаў МНС самастойна пакінулі цэх 20 працоўных прадпрыемства. Ніхто не пацярпеў.
Асноўная версія ўзгарання – парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.
АД belsat.eu