На прадпрыемствах, дзе працавалі студэнты, знайшлі парушэнні


Пракуратура Заводскага раёну Менску праверыла прадпрыемствы, дзе працавалі студэнцкія атрады, і знайшла парушэнні, у тым ліку ў сферы аховы працы. Пра гэта паведамілі ў Генпракуратуры.

Працоўныя студэнцкага атраду.
Фота: sb.by

Па інфармацыі ведамства, адна з кампаній не выдавала студэнтам рэспіратары пры выкананні фарбавальных прац. Акрамя таго, адсутнічалі санітарна-бытавыя памяшканні (гардэробныя).

Таксама пры працы ў памяшканні з узроўнем шуму вышэй за 70 дБА працадаўца не забяспечваў працоўным студэнтам 15-хвілінныя перапынкі праз кожныя 45 хвілін працы.

Пасля праверкі кіраўнікам двух прадпрыемстваў былі вынесены прадстаўленні. Выяўленыя недахопы былі ліквідаваны, а вінаватыя – прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, паведамляе Генпракуратура.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў