ЕЗ не стаў здымаць санкцыяў супраць IT-кампаніі «Synesis» і яе ўладальніка


Суд Еўразвязу не задаволіў пазоваў беларускай IT-кампаніі «Synesis» і яе ўладальніка Аляксандра Шатрова да Рады ЕЗ з патрабаваннем зняць з іх санкцыі. Пра гэта паведамляе «Deutsche Welle». Кампанія перадавала ўладам Беларусі сістэмы відэаназірання з распазнаннем асобаў.

Аляксандр Шатроў.
Фота: probusiness.io

Кампанія «Synesis» трапіла пад санкцыі ЕЗ у 2020 годзе за перадачу ўладам Беларусі доступу да платформы распазнавання асобаў «Kipod». Шатроў трапіў у чацвёрты санкцыйны спіс Еўразвязу ў чэрвені 2021 года. На фірму ўсклалі адказнасць «за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі з боку дзяржаўнага апарату ў Беларусі» і за дапамогу КДБ і Міністэрству ўнутраных справаў.

«Synesis» дала ўладам Беларусі платформу відэаназірання «Kipod», якая дазваляе ажыццяўляць пошук і аналіз відэазапісаў, а таксама выкарыстоўваць праграмнае забеспячэнне для распазнання асобаў, што робіць кампанію адказнай за рэпрэсіі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі з боку дзяржаўнага апарата Беларусі», – гаворыцца ў афіцыйным часопісе Еўразвязу.

У 2022 годзе Аляксандр Шатроў і «Synesis» падалі пазовы, у якіх называлі ўвядзенне санкцыяў супраць іх незаконным.

Артыкулы
Прадстаўнікі «ByPol» распавялі, як «Synesis» дапамагае рэжыму ідэнтыфікаваць удзельнікаў акцыяў
2022.02.08 17:18

Сёлета ў сакавіку Высокі суд юстыцыі Лондану таксама адхіліў пазоў кампаніі «Synesis» аб скасаванні санкцыяў Вялікай Брытаніі. Гэта была першая апеляцыя, якую вывучалі ў Брытаніі паводле палажэння аб судовым пераглядзе мясцовага закону аб санкцыях і барацьбе з адмываннем грошай 2018 года.

«Synesis» – адзін з рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогіяў, створанага на загад Аляксандра Лукашэнкі, праз гэта кампанія карыстаецца шматлікімі льготамі. Такім чынам, яна мае выгаду са сваёй сувязі з рэжымам Лукашэнкі і ягонага падтрымання, сцвярджаюць у Бруселі.

Hавiны
Распрацоўнікі расказалі, як працуе сістэма сачэння «Kipod», якой карыстаюцца беларускія сілавікі
2022.08.16 10:59

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў