Пад Слонімам разбіўся лёгкаматорны самалёт, загінулі два чалавекі


Следчы камітэт Беларусі паведамляе, што ў Слонімскім раёне разбіўся лёгкаматорны самалёт. Прычыны трагедыі высвятляюцца.

На Слонімшчыне разбіўся лёгкаматорны самалёт.
Фота: slonimgs / Telegram

Як піша «Газета Слонімская», трагедыя адбылася каля 20 гадзінаў ля вёскі Разанаўшчына. Адзін чалец экіпажу загінуў адразу, другога спрабавалі выратаваць медыкі, але марна.

Абломкі лёгкаматорнага самалёту, які разбіўся на Слонімшчыне.
Фота: skgovby / Telegram

Паводле СК, два пілоты (61 і 54 гадоў) лёгкаматорнага самалёта ажыццяўлялі прагулачныя палёты над Слонімам.

«Увечары, пралятаючы над Слонімскім раёнам, самалёт упаў. Абодва пілоты ад атрыманых пашкоджанняў памерлі на месцы», – паведамілі ў Следчым камітэце.

Цяпер следчыя працуюць на месцы здарэння. Прычыны трагедыі высвятляюцца.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў