Даследніцкі аддзел беларускага аб’яднання «Моладзевы блок» прэзентаваў дадзеныя ўласнага даследавання «Аб чым думае беларуская моладзь?» Арганізацыя праводзіла апытанне сумесна з блогам «Нізкая тэорыя» з сярэдзіны красавіка па пачатак траўня. Маладыя людзі з Беларусі ўзростам ад 18 да 35 гадоў распавялі, як яны бачаць палітычную сітуацыю ў Беларусі, якіх палітыкаў лічаць найбольш аўтарытэтным, якія міжнародныя альянсы бачаць найбольш перспектыўнымі і інш.
Вынікі даследавання адзначаюць, што з пачаткам вайны ва Украіне 24-га лютага настроі сярод беларускай моладзі яшчэ больш палярызаваліся, нават чым пасля выбараў-2020 году. Моладзь не стала менш цікавіцца палітыкай і падзеямі вакол Беларусі. Таксама праз падзеі выбараў 2020 года 90 % маладых людзей зацікавіліся палітычнымі працэсамі ў краіне. Хаця пад час парламенцкіх выбараў 2019 усяго 31 % прымаў удзел у выбарах.
Адметна, што цяперашні палітычны рэжым працягвае карыстацца нізкім узроўнем даверу. Усяго 17 % рэспандэнтаў выказалі давер Лукашэнку, у той момант як 83 % не давяраюць.
Найбольшымі грамадскімі праблемамі моладзь лічыць парушэнне правоў чалавека, несумленныя выбары і палітычны пераслед.
Найбольшай падтрымкай сярод сацыяльных інстытутаў карыстаецца каталіцкая царква ў Беларусі – 28 % маладых людзей прыслухоўваюцца да меркавання Касцёлу.
Найбольш вядомымі палітыкамі сталіся Святлана Ціханоўская, Віктар Бабарыка, Сяргей Ціханоўскі і Аляксандр Лукашэнка. Сярод палітычных арганізацый маюць вядомасць – Офіс Ціханоўскай, БРСМ і Каардынацыйная Рада.
90 % рэспандэнтаў прымалі ўдзел у выбарах і галасавалі. Цікава, што нягледзячы на палітычны пераслед і рэпрэсіі ў краіне 69 % маладых людзей гатовыя прымаць удзел у палітычным жыцці краіны.
Моладзь краіны з шматгадовай шматвектарнай палітыкай у пераважнай большасці выказалася за ўдзел Беларусі ў Балта-Чарнаморскім звязе. За яго прагаласавала 42 %. За ўдзел у Еўразвязе выступілі 29 % і яшчэ 20 % жадаюць захаваць нейтралітэт Беларусі.
Цікава, што толькі 1 % маладых людзей падтрымліваюць расейскую агрэсію. Праўда адметна, што з усіх маладых людзей, якія падтрымліваць дзеянні рэжыму ажно 52 %. Украіну падтрымліваюць 25 % і 32 % нейтральна ставяцца да падзей ва Украіне.
Падрабязней з дадзенымі даследвання можна азнаёміцца тут.
ЗХ belsat.eu