У Берліне адкрылася экспазіцыя пра беларускіх палітзняволеных жанчын


У сталіцы Нямеччыны запрацавала выстава, прысвечаная ўмовам, у якіх знаходзяцца зняволеныя з палітычных матываў беларускі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Доўгая Дарога Дадому».

Выстава пра беларускіх палітзняволеных жанчын.
Фота: Яўгенія Доўгая / Facebook

На экспазіцыі прадстаўленыя рэчы, якімі карысталіся ў калоніі палітвязынкі: зношаная сукенка, хустка, целагрэйка, спадніца, пінжак. Ёсць тут і рукавіцы, якія сагравалі рукі, пакуль палітзняволеная чысціла снег. Майка з вышытымі на ёй абдымкамі і далонькамі сяброў, якую даслалі ў СІЗА да дня нараджэння зняволенай.

Адна палітычная зняволеная перадала сваю белую сукенку, у ёй брала шлюб у касцёле, а потым у ёй пайшла на суд. Ёй вынеслі абвінаваўчы прысуд.

Выстава пра беларускіх палітзняволеных жанчын.
Фота: Яўгенія Доўгая / Facebook

На экспазіцыі ёсць асабісты дзённік і фотаздымкі, якія жанчыны атрымлівалі ў турмах, а таксама паштоўкі ад маленькага сына зняволенай, абутак са шнуркамі з пакетаў.

Выставу можна наведаць па адрасе: Friedrichstraße 43-45, 10969 Berlin, Нямеччына.

Агляд
«Праз тры гады здаюць псіхіка і цела». Што перажываюць за кратамі палітзняволеныя жанчыны?
2024.04.12 15:23

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў