«Белджы» ўпершыню ўвайшоў у топ-10 брэндаў на рынку Расеі


Беларуска-кітайская марка аўтамабіляў «Белджы» ўпершыню ўвайшоў у першую дзясятку аўтамабільных брэндаў на рынку РФ. Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва «Автостат».

Аўтамабіль Belgee X50.
Фота: geely-motors.com

На працягу сакавіка 2024 года ў Расеі было прададзена 2732 новыя аўтамабілі «Белджы». У выніку беларуска-кітайскі брэнд заняў у пачатку вясны дзявятае месца, апярэдзіўшы ў дзясятцы лідараў «Jetour».

Вышэй за «Белджы» размясціліся «LADA», «Haval», «Geely», «Chery», «Changan», «EXEED», «OMODA» і «Lixiang». Апроч «Белджы» і «LADA», у топ трапілі толькі кітайскія аўтамабілі.

Брэнд «Белджы» пакуль прадстаўлены на расейскім рынку адной мадэллю – красовэрам X50, створаным на падставе «Geely Coolray». Мадэль выпускаецца ў Беларусі з ліпеня 2023 года, а ў Расеі прадаецца з верасня.

Рост продажу кітайскіх і беларуска-кітайскіх аўтамабіляў на расейскім рынку стаў следствам сыходу з РФ заходніх і японскіх брэндаў, да чаго ў сваю чаргу спрычынілася агрэсія Расеі супраць Украіны.

Hавiны
«Geely» ў Расеі стала самай папулярнай замежнай маркай машынаў
2024.02.12 18:48

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў