Сенат Польшчы прыняў папраўкі да закону, якія спрашчаюць беларусам працэдуру легалізацыі


12 красавіка Сенат Польшчы прыняў без змен папраўкі да закону, дзякуючы якім у беларусаў з’явіцца магчымасць атрымліваць нацыянальныя (у тым ліку гуманітарныя) візы, знаходзячыся на тэрыторыі Польшчы, паведамляе сайт парламенту.

Паседжанне польскага Сенату.
Фота: senat.gov.pl

Акрамя таго, асобы, якія знаходзяцца на падставе віз, выдадзеных па гуманітарных прычынах, змогуць прадоўжыць сваё знаходжанне ў Польшчы на ​​падставе гуманітарнага віду на жыхарства.

Грамадзяне Беларусі, якія будуць знаходзіцца ў Польшчы на ​​падставе гуманітарнага віду на жыхарства, змогуць атрымаць польскі праязны дакумент.

У бліжэйшы час гэты дакумент паступіць на падпісанне да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, пасля чаго ён уступіць у сілу.

Гэтыя папраўкі ў заканадаўстве сталі магчымыя дзякуючы прапановам, якія вылучылі Цэнтр беларускай салідарнасці сумесна з Офісам Святланы Ціханоўскай.

Hавiны
Тадэвуш Гавін: Перавод польскіх школ у Беларусі на расейскую мову – рэйдарскі захоп
2022.04.11 16:48

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў