Пасылкі расейскіх вайскоўцаў, якія адпраўлялі з Беларусі, зніклі


Дзве траціны пасылак ад расейскіх вайскоўцаў, адпраўленых праз СДЭК з Мазыра 1 і 2 красавіка, зніклі з сістэмы ці не дайшлі да адрасатаў, паведамляе «Медыязона».

45 з 69 пасылак, якія, паводле інфармацыі праекту «База Дадзеных», адпраўлялі з Мазыра расейскія вайскоўцы праз сэрвіс СДЭК, маюць статусы «не ўручана» або «заказ не знойдзены».

У 16 выпадках сайт СДЭК выдае памылку: «Заказ не знойдзены», нібыта гэтага адпраўлення ніколі не існавала або яно было б выдаленае. Яшчэ 29 заказаў маюць статус «не ўручана». Такі статус надаецца, калі пасылка была дастаўленая на адрас, але яе не ўдалося ўручыць атрымальніку, або атрымальнік не забраў яе цягам двух тыдняў пасля паступлення.

Пры гэтым 17 пасылак расейскіх вайскоўцаў яшчэ ў дарозе, 5 уручылі і 2 чакаюць уручэння.

Поўнае знікненні заказаў з сістэмы кампанія патлумачыла тым, што кліент мог стварыць заказ праз сайт, але так і не адправіць, або адправіць, але не аплаціць, ці зусім забраць пасылку назад.

Hавiны
Расейцы стварылі базар, на якім прадаюць нарабаванае ва Украіне
2022.04.02 15:38

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў