Выбух на набярэжнай у Батумі. Што вядома


На набярэжнай у Батумі адбыўся моцны выбух. Папярэдне, выбухнула марская міна, прынесеная прыбоем. Пацярпелых няма. Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал пра Грузію «Николай Левшиц».

Паліцыя высвятляе абставіны выбуху на набярэжнай Батумі, Грузія. 13 лютага 2023 года.
Фота: Белсат

У грузінскім Батумі 13 лютага на набярэжнай каля 18 гадзінаў мясцовага часу адбыўся моцны выбух, які па словах відавочцаў, быў чутны ва ўсіх кутках гораду. На месцы здарэння працуе паліцыя. Момант выбуху патрапіў на відэа, выкладзенае ў тэлеграме. (Асцярожна, нецэнзурная лексіка).

Папярэдне адпрацоўвалася версія, што выбухнуць магла марская міна, якую да берагу прыцягнула прыбоем з Чорнага мора. Пазней гэта версія была пацверджана відэадоказамі. Спачатку відавочцы апублікавалі яшчэ адзін ролік пра выбух, зняты з адлегласці ў некалькі метраў. (Асцярожна, нецэнзурная лексіка).

Затым было апублікаванае і відэа, на якім добра бачная сама міна, якая гайдаецца на хвалях.

Відавочцы паведамляюць, што ў момант выбуху ўгару быў ўзняўся вялікі слуп гразі. Гук ад выбуху разышоўся па ўсім горадзе, нарабіўшы перапалоху. Паліцыя высвятляе паходжанне міны і прычыны, па якіх яна выбухнула.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў