Праца сайту kyky.org прыпыненая праз праблемы з фінансаваннем


Медыя праект KYKY, які існуе з 2010 года і займаў нішу гарадскога онлайн часопісу ў Менску, праз праблемы з фінансаваннем прыпыняе працу сайта. Інфармацыю пра гэта «Белсату» пацвердзіў ужо былы рэдактар KYKY Віктар Малішэўскі.

Паводле Віктара Малішэўскага, частка журналістаў застаецца ў праекце, працягне працу Instagram і TikTok выдання, але сайт вымушана «ставіцца на паўзу».

«Мы перафарматоўваемся і працуем у новым фармаце», – заявіла Саша Раманава, суўласніца KYKY.

Сайт выдання kyky.org

Пасля выбараў 2020 года рэдакцыя KYKY, як і большасць незалежных медыяў, была вымушаная пакінуць Беларусь.

Сузаснавальнік KYKY бізнесовец Аляксандр Васілевіч быў асуджаны за ўхіленне ад выплаты падаткаў (ч. 1 арт. 243 КК) да 3 гадоў калоніі. Ён быў прызнаны палітвязнем, пасля суду выехаў з Беларусі.

Цягам апошніх месяцаў шэраг беларускіх медыяў звярнуліся да сваіх чытачоў з просьбай аб фінансавай дапамозе.

Hавiны
Незалежнае выданне Reform.by апынулася пад пагрозай закрыцця
2023.12.21 11:44

AA belsat.eu

Стужка навінаў