СМІ: Выбухі на "Паўночных патоках" каардынаваў украінскі палкоўнік


Палкоўнік, былы камандзір адной з частак Сіл спецыяльных аперацый Украіны Раман Чарвінскі, магчыма, адыграў ключавую ролю ў дыверсіі на газаправодах «Паўночны паток – 1» і «Паўночны паток – 2» у Балтыйскім моры ў верасні мінулага года. Пра гэта гаворыцца ў сумесным расследаванні амерыканскай газеты The Washington Post і нямецкага часопіса Der Spiegel.

Przeciek gazociągów NS1 i NS2
Выцек газу на газаправодзе «Паўночная плынь».
Фота: Forsvaret

У канцы верасня 2022 года былі пашкоджаны тры з чатырох нітак газаправодаў «Паўночны паток – 1» і «Паўночны паток – 2». Выбухі былі магутнымі: па дадзеных кампаніі Blueye Robotics, якая прымала ўдзел у даследаванні месца аварыі, на глыбіні 80 метраў шматметровыя ўчасткі труб або адсутнічаюць, або іх абломкі раскіданыя па дне.

Hавiны
Пракуратура Швецыі пацвярджае факты дыверсіі на газаправодах «Паўночная плынь»
2022.11.18 12:49

У расследаванні сцвярджаюць, што «каардынатарам» аперацыі быў 48-гадовы палкоўнік Раман Чарвінскі, які служыў у Сілах спецыяльных аперацый Украіны. Ён курыраваў лагістыку і падтрымку групы з шасці чалавек, якая арандавала ветразнае судна, выкарыстоўвала фальшывыя дакументы і вадалазны рыштунак для ўстаноўкі выбуховых прылад на газаправодах, паведамляе The Washington Post.

Сцвярджаецца, што палкоўнік выконваў загады «высокапастаўленых украінскіх чыноўнікаў», якія падпарадкоўваліся галоўнакамандуючаму ВСУ Валерыю Залужнаму. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мог не ведаць аб падрыхтоўцы дыверсіі, указваюць журналісты.

Былы палкоўнік СБУ і ГУР Украіны Раман Чарвінскі ў залі суду 15 траўня 2023 года. Крыніца: radiosvoboda.org

Чарвінскі адмаўляе сваё дачыненне да дыверсіяў на газаправодах. «Усе здагадкі пра маё дачыненне да нападу на «Паўночную плынь» распаўсюджваюцца расейскай прапагандай і не маюць пад сабой ніякіх падстаў», – гаворыцца ў пісьмовай заяве Чарвінскага, якую падалі адвакаты.

Акрамя таго, як сцвярджаюць СМІ, Чарвінскі, каардынаваў аперацыю па выманьваю расейскіх байцоў ПВК «Вагнер» у Менск у 2020 годзе. Тады беларускія сілавікі затрымалі 33 наймітаў, але пазней перадалі іх Расеі. Чарвінскі тады абвінавачваў кіраўніка офісу прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака ў правале аперацыі з-за ўцечкі інфармацыі ў асяроддзі Зяленскага.

Зараз Раман Чарвінскі знаходзіцца ў кіеўскім СІЗА па абвінавачанні ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Па версіі следства, палкоўнік без дазволу кіраўніцтва спрабаваў выбавіць расейскага пілота на тэрыторыю Украіны. Аднак адбылася ўцечка інфармацыі, у выніку па аэрадроме Канатава быў нанесены ракетны ўдар: адзін вайсковец загінуў, яшчэ 17 атрымалі раненні. Сам палкоўнік лічыць арышт «палітычнай адплатай» за крытыку Зяленскага. Па словах арыштаванага, ён выманьваў лётчыка па загадзе.

Агляд
Самыя паспяховыя дыверсіі ў гісторыі
2023.03.03 16:21

СП belsat.eu

Стужка навінаў