КДБ залучыў праваабаронцу Насту Лойку ў «спіс тэрарыстаў»


КДБ дадаў Насту Лойку ў свой «спіс тэрарыстаў». Падставаю сталася тое, што набыў моц вырак у дачыненні праваабаронцы, якую асудзілі паводле артыкулу «Распальванне варожасці».

Праваабаронца «Human Constanta» Наста Лойка. Менск, Беларусь. 2 верасня 2021 года.
Фота: Белсат

Камітэт дзяржбяспекі залучыў 7 прозвішчаў у «спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», апублікаваны на сайце ведамства.

Як заўважыў праваабарончы цэнтр «Вясна», сярод «тэрарыстаў» апынулася праваабаронца Наста Лойка. Сёлета ў чэрвені суддзя Менскага гарадскога суда Алена Шылько прызначыла ёй 7 гадоў калоніі паводле артыкулу «Распальванне варожасці».

Hавiны
Праваабаронцу Насту Лойку асудзілі да 7 гадоў зняволення 
2023.06.20 11:34

Таксама ў пералік дадалі Сяргея Рудзянкова, псіхолага Андрэя Рускіх, праграміста Аляксандра Леановіча, кандыдатку геаграфічных навук Ганну Скрыган, Аляксея Кавалёва, музыку Аляксея Кузьміна.

Усе яны асуджаныя паводле артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або разладу», а Кавалёва яшчэ абвінавацілі ў закліках да санкцыяў і ў «іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1120 асобаў, 368 з іх – беларусы.

Каментар
Праваабаронцы: Пераслед Насты Лойкі – асабістая помста сілавікоў
2023.06.13 18:31

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў