Расея ўнесла кампанію «Meta», якая валодае Instagram і Facebook, у спіс тэрарыстаў


Федэральная служба па фінансавым маніторынгу Расеі (Расфінманіторынг) унесла амерыканскую кампанію «Meta», якая валодае Facebook, Instagram, WhatsApp і Oculus, у спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

Эмблема кампаніі Meta.
Фота: NURPHOTO

Кампанію «Meta» абвясцілі «экстрэмісцкай арганізацыяй» яшчэ 21 сакавіка 2022 года. Цверскі суд Масквы, які вынес такое рашэнне, забараніў дзейнасць кампаніі на тэрыторыі Расеі. Гэта адбылося пасля таго, як «Meta» не стала выдаляць паведамленні з заклікамі да смерці Пуціна, Лукашэнкі і гвалту над расейскімі войскамі.

Таксама ў пералік «тэрарыстаў» уключылі моладзевы рух «Вясна», які выступіў супраць баявых дзеянняў ва Украіне, а таксама заклікаў расейцаў выходзіць на мітынгі пасля абвяшчэння Уладзімірам Пуціным «частковай мабілізацыі» 21 верасня.

Скрыншот: fedsfm.ru

У сакавіку, услед за Расеяй, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант прапанаваў заблакаваць Facebook у Беларусі і назваў заснавальніка сацсеткі Марка Цукерберга «Гітлерам 21-га стагоддзя». Таксама беларускі дэпутат Алег Гайдукевіч заяўляў: «Мы павінны з Расеяй не проста заблакаваць так, каб потым праз нейкія праграмы нехта заходзіў. Ім няма чаго тут рабіць. Мы павінны смецце гэта прыбраць». Аднак ў Беларусі Facebook не блакавалі.

Hавiны
Расейская ФСБ заявіла пра затрыманне васьмі чалавек у справе Крымскага мосту
2022.10.12 13:23

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў