«Усё вельмі проста». Польшча назвала Лукашэнку ўмовы паляпшэння стасункаў


Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Павэл Яблоньскі пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі пра неабходнасць палепшыць стасункі паміж Менскам і Варшаваю. Дыпламат сказаў, што «ўсё вельмі проста»: трэба вызваліць палітычных вязняў і спыніць атакі мігрантаў на польскую мяжу, перадае «Polsat News».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Памежная ахова Польшчы / Twitter

Намеснік міністра замежных справаў Польшчы Павэл Яблоньскі пералічыў умовы, неабходныя для нармалізацыі стасункаў паміж Менскам і Варшаваю:

«Спыніце наступ на нашую мяжу, вызваліце з турмы Анджэя Пачобута і больш за тысячу палітычных вязняў, не працягвайце кампаніі нянавісці, гібрыднай вайны, якую вы ведзяце супраць Польшчы ды Украіны ў хаўрусе з Расеяй. Тады сапраўды стасункі палепшацца. Усё вельмі проста».

Пакуль жа, як адзначыў намеснік кіраўніка МЗС, Аляксандр Лукашэнка заняты пустаслоўем:

«У гэты момант, пакуль мы размаўляем, трываюць напады на польскую мяжу. Гэта пустыя словы, чарговы раз мы чуем такія заявы, але за гэтым няма ніякай канкрэтыкі».

Павэл Яблоньскі таксама падкрэсліў, што за такі стан стасункаў паміж дзвюма краінамі адказныя цяперашнія ўлады Беларусі:

«Ніякіх варожых намераў у дачыненні Беларусі ў нас няма і ніколі не было. Мы хочам быць у бяспецы, мы не хочам, каб на нас нападалі. Мы не маем намеру ні на каго нападаць».

11 жніўня Лукашэнка загаварыў пра неабходнасць палепшыць дачыненні з суседзямі Беларусі, у тым ліку з Польшчаю: «Я даручаў прэм’ер-міністру звязацца з імі. Калі яны жадаюць, давайце размаўляць, наладжваць стасункі».

Каментар
Напужала пагроза закрыцця межаў. Эксперт растлумачыў міралюбівую рыторыку Лукашэнкі
2023.08.11 19:39

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў