Другі энергаблок Беларускай АЭС выведзены на 100% магутнасці для выпрабаванняў


У рамках праграмы вопытна-прамысловай эксплуатацыі другі энергаблок БелАЭС выведзены на 100% магутнасці для правядзення дынамічных выпрабаванняў, паведамляе прэс-служба Мінэнерга.

БелАЭС. Астравец, Беларусь. 25 сакавіка 2023 года.
Фота: Министерство энергетики Республики Беларусь / Facebook

На станцыі спецыялісты правядуць шырокі спектр вымярэнняў, у тым ліку з наступнай разгрузкай энергаблока і ацэнкай характарыстык абсталявання перад пачаткам яго комплекснага апрабавання на намінальнай магутнасці.

Вечарам 10 ліпеня другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключылі ў сетку пасля паспяховага завяршэння планавых выпрабаванняў. Ад сеткі другі энергаблок быў адключаны для выпрабаванняў 28 чэрвеня. Першае ўключэнне ў сетку другога энергаблоку БелАЭС адбылося 13 траўня 2023 года.

Увесці блок у прамысловую эксплуатацыю плануюць сёлета.

У канцы траўня Літва зноў заклікала Беларусь прыпыніць эксплуатацыю АЭС праз дэфекты. Электрастанцыю прасілі не эксплуатаваць да таго часу, пакуль не будуць вырашаны ўсе пытанні ядравай бяспекі.

Hавiны
Літва зноў заклікала Беларусь прыпыніць эксплуатацыю АЭС праз дэфекты
2023.05.30 10:22

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў