Амбасада Украіны ў Менску пад узмоцненым наглядам? Звесткі «Кіберпартызанаў»


Украіна прызначыла Ігара Кізіма амбасадарам для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі. У ягоную кампетэнцыю будуць уваходзіць «пытанні, звязаныя з дэмакратычнымі сіламі Беларусі як часткаю беларускага грамадства, якая выступае супраць палітыкі цяперашняга кіраўніцтва Беларусі, асабліва ў тым, што датычыць падтрымання расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны».

Першы дзень на новай пасадзе Ігар Кізім правёў у палку імя Кастуся Каліноўскага.

Ігар Кізім – апошні амбасадар Украіны ў Беларусі. Ён быў прызначаны на пасаду ў 2017 годзе і вызвалены ад абавязкаў прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 22 чэрвеня 2023 года. Гэта адбылося пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком непрызнанай ДНР Дзянісам Пушыліным.

Да гэтага Ігар Кізім заставаўся ў Менску, нягледзячы на скандальныя дзеянні, якія дазваляў сабе беларускі бок. Напрыклад, яшчэ ў верасні 2020 года лукашэнкаўскія памежнікі агледзелі багажнік аўтамабіля дыпламата.

Альянс расследавальнікаў Беларусі атрымаў і прааналізаваў справаздачы МУС. Звесткі, якія змяшчаюцца ў іх, могуць сведчыць, што ў пэўны перыяд за Амбасадай Украіны ў Рэспубліцы Беларусь пад выглядам аховы фактычна праводзілася ўзмоцненае назіранне і адсочванне кантактаў.

Дакумент прадастаўлены рэдакцыі

9 жніўня 2020 года старшы інспектар-дзяжурны аддзялення АДС аддзелу аховы аб’ектаў і фізічных асобаў, маёр міліцыі Міляшэвіч падаў справаздачу ў Дэпартамент аховы МУС, дзе паведаміў, што ў 12:03 быў затрыманы нейкі грамадзянін, які перакінуў праз агароджу на тэрыторыю амбасады Украіны канверт з надпісам «Амбасадару Украіны ў Рэспубліцы Беларусь».

На першы погляд, у гэтым няма нічога дзіўнага ці незвычайнага, хутчэй наадварот, міліцыянты дзейнічалі ўзорна: аператыўна затрымалі падазраванага, які закінуў нейкі прадмет у двор амбасады. Але пры дэталёвым вывучэнні гэтай ды іншых падобных справаздачаў наконт аховы пасольстваў журналісты-расследавальнікі выявілі супярэчнасці.

Агляд
Нябожчыкі сілавікі. Чаму ў МУС паміраюць на працоўным месцы: дадзеныя «Кіберпартызанаў»
2024.02.06 16:48

Перш за ўсё – тое, што затрыманне правёў афіцэр, старшы лейтэнант міліцыі Ісаеў, камандзір узводу другога спецыяльнага батальёну міліцыі ўпраўлення Дэпартаменту аховы МУС РБ па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў замежных дзяржаваў, які ажыццяўляе нясенне службы для аховы амбасады.

З іншых міліцэйскіх рапартаў журналісты выявілі, што амбасады ахоўваюцца адным пастом з супрацоўнікамі ў званнях ад сяржанта да прапаршчыка, а дыппрадстаўніцтвы некаторых замежных дзяржаваў зусім не маюць аховы, таму ў крытычных сітуацыях дыпламаты спяшаюцца па дапамогу да паставых міліцыянтаў у найбліжэйшыя дыпустановы.

На выклікі трывогі першымі прыбываюць групы затрыманняў Дэпартаменту аховы, зноў жа, сяржанты-прапаршчыкі, а ўжо пасля – афіцэры з мясцовых РУУС і ўпраўлення Дэпартаменту аховы.

Документ предоставлен редакции
Документ предоставлен редакции
Документ предоставлен редакции

Сумнеўна, што старшы лейтэнант Ісаеў ахоўваў амбасаду замест падначаленага сяржанта або ў пары з ім, ці паспеў прыехаць са свайго службовага кабінету да месца здарэння і правесці затрыманне перш, чым гэта зрабіў штатны паставы міліцыянт або тэрмінова выкліканая мабільная група затрымання аддзелу аховы Цэнтральнага раёну Менску, на тэрыторыі якога знаходзіцца амбасада Украіны.

Усё ж, каб правесці затрыманне, старшы лейтэнант Ісаеў мусіў знаходзіцца ля амбасады, чаго не магло быць яшчэ з адной прычыны. 9 жніўня 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь праходзіў асноўны дзень выбараў прэзідэнта. У гэты дзень міліцыянты дзяжурылі на выбарчых участках або знаходзіліся ва ўзмацненні ў РУУС, каб, як цяпер вядома, пайсці з дубінкамі супраць бяззбройных беларусаў.

Пры такіх абставінах Ісаеў не мог знаходзіцца ля амбасады і аператыўна правесці затрыманне. Ён мог апынуцца ў патрэбным месцы і ў патрэбны час, толькі калі на гэта быў адмысловы загад, і ён не «ахоўваў» амбасаду, а вёў назіранне. Звычайна ў краінах знаходжання назіраюць за замежнымі дыпмісіямі, Беларусь не з’яўляецца выключэннем. Напрыклад, функцыя сачэння і назірання залічана ў абавязкі штатнага паставога міліцыянта з аховы пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Як ужо высветліў АРБ, гэта супрацоўнік у званні, не вышэйшым за прапаршчыка. 17 мая 2020 года паставы паведаміў, што на будынку амбасады вывешаны рознакаляровы вясёлкавы сцяг.

Дакумент прадастаўлены рэдакцыі

Выпадак з афіцэрам Ісаевым сведчыць, што за амбасадай Украіны магло быць усталяванае ўзмоцненае назіранне.

АРБ дзякуе «Кіберпартызанам» за дапамогу ў падрыхтаванні матэрыялу.

belsat.eu / ЮК

Стужка навінаў