Двойчы асуджаная за абразу аднаго міліцыянта жанчына збірае на штраф рамесніцтвам


Жыхарка Івацэвічаў Вольга Кронда, якую двойчы асудзілі за абразу аднаго міліцыянта, збірае грошы на кампенсаванне шкоды супрацоўніку і на штраф. Жанчына скардзіцца, што на працу яе нідзе не бяруць. Зарабляе рамесніцтвам: вышывае крыжыкам, робіць упрыгожванні.

Ручная работа Вольгі Кронда.
Фота: Вольга Кронда / Instagram

Вольга Кронда з Івацэвічаў адна выхоўвае дзіця, якому патрэбная дапамога дактароў, і вымушаная выплачваць 3 тысячы рублёў кампенсацыі міліцыянту і 50 базавых велічыняў штрафу. Пры гэтым жанчыну нідзе не бяруць на працу праз судзімасць, адзіная магчымасць зарабіць – гэндмэйд.

Яна вышывае крыжыкам, майструе аксесуары для валасоў, заколкі ды іншыя вырабы.

Водгукі на ейную працу і ўзоры рамесніцкай працы жанчына публікуе ў сваім Instagram.

Першы раз жыхарку Івацэвічаў асудзілі за каментар на адрас мясцовага міліцыянта Руслана Куцко ў жніўні 2021 года. Кронда атрымала 2 гады «хатняй хіміі» і абавязак выплаціць супрацоўніку 2 тысячы рублёў маральнага кампенсавання. Пасля гэтага прысуду жанчына пакінула яшчэ адзін каментар, і міліцыянт зноў звярнуўся ў суд. У выніку ў лютым летась суддзя суда Івацэвіцкага раёну Арцём Падалянец дадаў год «хатняй хіміі», тысячу рублёў кампенсавання і 50 базавых велічыняў штрафу.

Hавiны
Жыхарку Івацэвічаў другі раз асудзілі за абразу аднаго і таго ж міліцыянта. Ён пакрыўдзіўся на эмодзі-«гаўняшку»
2022.02.09 13:53

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў