Жыхарку Івацэвічаў другі раз асудзілі за абразу аднаго і таго ж міліцыянта. Ён пакрыўдзіўся на эмодзі-«гаўняшку»


Два разы судзілі за абразу міліцыянта Руслана Куцко жыхарку Івацэвічаў Вольгу Кронду. Суддзя Івацэвіцкага суда прысудзіў адзінокай маці агулам 3 гады абмежавання волі без накіравання ў калонію і штраф на 50 базавых велічыняў. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Даведка
Вольга Кронда.
Фота: brestspring.org

Вольгу Кронду 4 жніўня Івацэвіцкі суд прызнаў вінаватай у абразе міліцыянта мясцовага РАУС Руслана Куцка. Жанчына пакінула каментар у Telegram-чаце пад фотаздымкам Руслана Куцка, які працуе ў міліцыі. У якасці каментара быў смайлік у выглядзе калу з усмешкаю. Тады Вользе прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі» і выплату Br 2000 як маральнай кампенсацыі міліцыянту. Жанчына пракаментавала той прысуд, напісаўшы, што нібыта міліцыянт «абас*ся і зганьбіўся». Апошні падаў чарговы пазоў за гэты каментар.

У выніку суддзя суда Івацэвіцкага раёну Арцём Падалянец прысудзіў яшчэ 1 год «хатняй хіміі» адзінокай маці, а таксама прызначыў штраф памерам 50 базавых велічыняў і абавязаў жанчыну выплаціць 1 тысячу рублёў «абражанаму» міліцыянту.

На баку абвінавачання выступаў пракурор Яўген Булаты.

Агулам за два суды Вольгу асудзілі да 3 гадоў «хіміі».

Вольга самастойна выхоўвае дачку. Яна займаецца рамесніцтвам. Можна падтрымаць жанчыну: набыць/замовіць нешта з яе прац.

Hавiны
Другі раз судзяць жанчыну за абразу аднаго і таго ж міліцыянта
2022.01.21 08:43

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў