Калякін, Вазняк і Бухвостаў хочуць стварыць марксісцкую дэмакратычную партыю


У Менску сфармаваны аргкамітэт для стварэння новай левай дэмакратычнай партыі, якая будзе прытрымлівацца марксісцкай ідэалогіі. У яго склад увайшлі Сяргей Калякін, Сяргей Вазняк і Аляксандр Бухвостаў, піша «Позірк».

Сяргей Калякін.
Фота: wikimedia.org

Сяргей Калякін узначальваў ліквідаваную 29 верасня партыю левых «Справядлівы свет», Сяргей Вазняк – экс-сябра Цэнтральнага камітэту «Справядлівага свету». Аляксандр Бухвостаў быў старшынём Беларускай партыі працы, ліквідаванай 2 жніўня 2004 года.

Яны плануюць аб’яднаць аднадумцаў і, як патрабуюць абноўленыя патрабаванні да беларускіх партыяў, сабраць не менш за 5 тысяч чалавек для рэгістрацыі. Калякін, Вазняк і Бухвостаў маюць намер адстойваць «дэмакратычны і сацыялістычны шлях развіцця дзяржавы і грамадства».

Да перарэгістрацыі партыяў, якую ўлады задумалі ў пачатку 2023 года, у краіне існавала 15 такіх абʼяднанняў. У канцы года засталося толькі чатыры і тое тыя, што падтрымліваюць Лукашэнку і маюць аналаг у расейскай партыйнай сістэме.

Інтэрв’ю
Лукашэнка не здолеў зліквідаваць палітычных партыяў. Што ад іх засталося і якія планы на выбары
2023.11.22 07:05

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў