ААН назвала зняволенне Ігара Лосіка парушэннем міжнароднага права


Працоўная група Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у справе адвольных затрыманняў адказала на зварот праваабарончай арганізацыі «Freedom Now»: зняволенне беларускага блогера і журналіста Ігара Лосіка незаконнае.

Дар’я Лосік паказвае фота мужа. Менск, Беларусь. 16 сакавіка 2021 года.
Фота: Белсат

У адказе працоўнай групы гаворыцца, што арышт і затрыманне Ігара Лосіка «былі заснаваныя выключна на ягонай журналісцкай дзейнасці і рэалізацыі ім свабоды выказвання думак і асацыяцыяў». Арганізацыя «Freedom Now» вітала рашэнне працоўнай групы, але адзначыла, што Лосік  толькі адзін з мноства журналістаў, зняволеных цяпер у Беларусі.

Ігар Лосік за кратамі больш як тры гады. Да зняволення ён вёў сетку каналаў «Беларусь головного мозга» і працаваў кансультантам радыё «Свабода». Яго затрымалі 25 чэрвеня 2020 года. 14 снежня 2021 года Ігар быў асуджаны на 15 гадоў зняволення. За кратамі трымаюць і жонку Ігара Дар’ю Лосік, якой прысудзілі два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ў спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці. На волі ў палітзняволеных сужэнцаў засталася маленькая дачка. У зняволенні Ігар Лосік рабіў спробы самагубства.

За кратамі ў Беларусі цяпер 32 журналісты. Агулам палітвязнямі прызнаныя 1489 чалавек.

Hавiны
«Прыгразілі, што змесцяць у ШІЗА». Стала вядома, чаму Ігар Лосік мог здзейсніць спробу самагубства
2023.03.21 18:25

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў