У Менгарвыканкаме распавялі пра планы будаўніцтва новых станцыяў метро


Старшыня Менгарвыканкаму Уладзімір Кухараў распавёў дзяржаўнаму тэлеканалу ОНТ пра будаўніцтва трэцяй лініі метро і праектаванне чацвертай.

Кухараў заявіў, што павелічэнне колькасці станцыяў метро – асноўная задача ў Менску. Паводле яго, цягам двух гадоў плануецца завяршыць будаўніцтва яшчэ трох станцыяў першай чаргі трэцяй лініі. «І сёлета плануем распачаць будаўніцтва другой чаргі», – дадаў чыноўнік.

Акрамя таго, плануецца пабудаваць і чацвертую лінію метро.

«Чацвертая лінія метро ўжо праектуецца. Гэта будзе кальцавая, якая замкне ўсе тры лініі і створыць комплексную завершаную сетку метро ў Менску», – адзначыў старшыня Менгарвыканкама.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў