Разгляд «справе БелаПАН» у судзе адновяць пасля двухмесячнага перапынку. Чарговае паседжанне адбудзецца 12 верасня ў Менскім абласным судзе, піша «Вясна».
Суд у «справе БелаПАН» распачаўся 6 чэрвеня. Але суддзя вынес пастанову аб прыпыненні працэсу на два месяцы. Прычынай таму стала «аднаўленне працэсуальных дзеянняў». Пазней стала вядома, што ў справе здзейснілі дадатковыя экспертызы (невядома, у дачыненні каго ці чаго). 12 верасня разгляд справы працягнецца.
Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Менскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка.
Сярод абвінавачваных медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і ягоная нявеста Ірына Злобіна, экс-дырэктар кампаніі Дзмітрый Наважылаў і галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына. Палітвязняў абвінавачваюць паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Падтрымаць палітвязняў можна лістамі:
СІЗА № 1, вул. Валадарскага, д. 2, 220030, г. Менск (Ірына Алегаўна Леўшына, Андрэй Валер’евіч Аляксандраў, Ірына Віктараўна Злобіна, Дзмітрый Уладзіміравіч Наважылаў)
Алена Аляксандрава belsat.eu