У Менску затрымалі мужчыну з татуяваннем «Свабода альбо смерць» на шыі. Сілавікі сцвярджаюць, што пра яго паведамілі «неабыякавыя грамадзяне».
З затрыманым мужчынам запісалі «пакаяннае» відэа. На ім той кажа, што ён анархіст і «не прымае ніякай улады»:
«За дэманстрацыю экстрэмісцкага татуявання мяне затрымалі міліцыянты».
Што менавіта палічылі «экстрэмізмам», няясна.
Сілавіка паведамляюць, што ў затрыманага знайшлі падпіскі і рэпосты з «экстрэмісцкіх» крыніцаў, і дадалі, што мужчына «адправіўся ў нявольныя месцы». Імаверна, «неабыякавыя грамадзяне» сфатаграфавалі мужчыну на прыпынку і даслалі здымак у адпаведныя каналы сілавікоў, пасля чаго яго і затрымалі.
Раней сілавікі таксама затрымлівалі за «пратэсныя» ці «экстрэмісцкія» тату. Некаторых беларусаў іх прымушалі змяняць і перабіваць.
Алена Рувіна belsat.eu