Краіны NATO узгаднілі план рэагавання на выпадак нападу Расеі


Краіны – удзельніцы NATO дамовіліся пра агульныя абарончыя планы Альянсу ў выпадку расейскай атакі, піша DPA.

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг на прэс-канферэнцыі. Брусель, Бельгія. 3 красавіка 2023 года.
Фота: Nato.int

У сувязі з уварваннем Расеі ва Украіну краіны NATO зноў пачалі разглядаць Маскву як пагрозу. Краіны Альянсу маюць намер мадэрнізаваць свае ўзброеныя сілы і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне.

На саміце NATO ў Вільні лідары краінаў прызнаюць, што мадэрнізацыя можа расцягнуцца ў часе, а вось атака Расеі можа адбыцца ў любы момант. Менавіта з гэтай нагоды краіны NATO зацвердзілі планы рэагавання на патэнцыйную атаку Расеі ці тэрарыстычнай арганізацыі.

Гэтыя планы і змены – найбуйнейшая рэканструкцыя калектыўнай абароны з часу халоднай вайны, лічыць генсакратар NATO Енс Стольтэнбэрг.

Аналітыка
Чаго чакаць ад саміту NATO у Вільні і чаму гэта важна?
2023.07.10 19:24

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў