У Камянецкім раёне Берасцейскай вобласці абрынуўся мост


У Камянецкім раёне разбурылася частка аўтамабільнага маста. Пра гэта паведамляе ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкаму.

Разбураны мост.
Фота: ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкаму

Разбурэнне адбылося на 19-м кіламетры аўтадарогі Н-344 Камянец – Трасцяніца – Лышчыцы – Воўчын, недалёка ад вёскі Рудавец. Гэтая аўтадарога вядзе ад комплексу Астрамечава да вёскі Трасцяніца.

Рух па дарозе цяпер немагчымы. У ДАІ просяць аўтамабілістаў улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту.

Разбураны мост.
Фота: ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкаму

У абласной ДАІ паведамляюць, што аб’езд пашкоджанага ўчастку магчымы па аўтамабільнай дарозе Р-85 Слонім – Высокае – мяжа Рэспублікі Польшча.

Hавiны
«Або ратаваць твар Пуціна, або жыцці ўкраінцаў»: Польшча і Літва крытыкуюць Францыю і Нямеччыну
2022.06.10 23:11

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў