Паўлу Белавусу, які больш за 10 гадоў развіваў праекты ў сферы беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці, прысудзілі 13 гадоў зняволення. На волі ў яго засталіся жонка і двое дзетак. Фонд «BYSOL» абвясціў збор сродкаў для сямʼі Паўла.
11 траўня заснавальніку крамы Symbal.bу і культурніцкаму менеджару Паўлу Белавусу суддзя Жанна Брысіна прысудзіла 13 гадоў зняволення.
У Паўла Белавуса засталася жонка Кацярына з дваімі малымі дзецьмі. Пасля прысуду Паўлу ў сямʼі могуць канфіскаваць маёмасць. Таму неабходная дапамога.
Фонд «BYSOL» абвясціў збор сродкаў для сямʼі Паўла. За мэту паставілі сабраць 15 тысяч еўраў.
Алена Аляксандрава belsat.eu