Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла закон аб мабілізацыі


Вярхоўная Рада Украіны ў цэлым ухваліла праект закон аб узмацненні мабілізацыі. Гэта надзвычай важны закон для абароны ад расейскай агрэсіі. 

Інструктар распавядае салдатам як правільна перамяшчацца падчас штурму. Данецкая вобласць, Украіна. 27 верасня 2023 года.
Фота: Белсат

Як паведамляе ўкраінская служба BBC, у першым чытанні законапраект ухвалілі яшчэ 7 лютага. Аднак дэпутаты падалі да яго звыш за чатыры тысяч паправак, таму разгляд у профільным камітэце зацягнуўся амаль на два месяцы.

Узмацненне мабілізацыі, патрэбная, каб забяспечыць папаўненне ў украінскага войску, якое зазнала сур’ёзныя страты за два гады поўнамаштабнай вайны з Расея.

Новы закон разлічаны ў першую чаргу на тое, каб паставіць на ўлік усіх ваеннаабавязаных і абнавіць іх звесткі. Гэта павінна спрасціць для ўлады працэс мабілізацыі, паколькі ваенкаматы будуць мець актуальную інфармацыю аб патэнцыйных навабранцах.

Мужчыны ва ўзросце 18-60 гадоў абавязаныя самі на працягу 60 дзён абнавіць свае ўліковыя дадзеныя і атрымаць вайскова-уліковыя дакументы. То бок супрацоўнікам ваенкаматаў не трэба будзе «вылоўліваць» іх на вуліцах, як часта адбываецца цяпер ва Украіне. Таксама мужчыны павінны мець і насіць пры сабе вайскова-ўліковыя дакументы і прадʼяўляць іх на патрабаванне.

Замест тэрміновай службы закон уводзіць «базавую ваенную падрыхтоўку» для грамадзян. Яе можна прайсці падчас навучання ў ВНУ або ў трэнавальных цэнтрах ЗСУ. Такая падрыхтоўка распачнецца з 1 верасня 2025 года.

Тыя, хто ўхіляюцца ад мабілізацыі, будуць мець праблемы з законам. Напрыклад, прапануецца дазволіць праз суд пазбаўляць ухілістаў правоў кіроўцы. Іх таксама чакае істотнае павелічэнне штрафаў.

Для ўступлення ў сілу дакумент яшчэ мусіць падпісаць прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Аналітыка
Колькасць забітых перавысіла 200 тысячаў? Аналізуем звесткі пра страты Украіны і Расеі
2024.03.01 06:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў