У Горадні за каментары затрымалі дырэктара агенцтва нерухомасці


Падкантрольныя спецслужбам Telegram-каналы паведамілі пра жорсткае затрыманне жыхара Горадні, які ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года і пакідаў у сеціве «няправільныя» каментары.

Затрыманне праводзіў атрад спецназу «Тайфун». На «пакаянным відэа», якое выклалі сілавікі, мужчына кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у несанкцыянаваных мітынгах і пісаў каментары ў Telegram-каналах з абразамі ў дачыненні службовых асобаў і Лукашэнкі. Затрыманы сцвярджае, што накіроўваў інфармацыю і ў чат-боты каналаў «Беларусь головного мозга» і «NEXTA».

Паводле інфармацыі «Медиазоны», імя мужчыны – Раман Смірноў. Ён працуе дырэктарам Гарадзенскага агенцтва нерухомасці.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў