Спроба перавароту ў Нямеччыне, пратэсты ў Перу. Галоўныя падзеі свету за тыдзень


Пратэсты ў Перу і Манголіі, прысуд для апазіцыйнага палітыка Іллі Яшына і ўдзел Святланы Ціханоўскай у дыскусіі «Беларусь на ростанях» у Варшаве. Сабралі галоўныя сусветныя падзеі ў фотаздымках.

У Дзень ЗСУ прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Славянск, што месціцца за 100 км на поўнач ад Данецку і кантралюецца ўкраінскімі войскамі. Зяленскі пабываў на пазіцыях ЗСУ побач з лініяй фронту, у ваенным шпіталі, а таксама запісаў віншавальны відэазварот вайскоўцам і ветэранам арміі Украіны.
Фота: прэсавая служба прэзідэнта Украіны / Reuters / Forum
На беразе Каспійскага мора ў Дагестане знайшлі 2,5 тыс. мёртвых цюленяў. Дакладныя прычыны гібелі жывёлінаў невядомыя, аднак рэгіянальнае Міністэрства прыроды мяркуе, што яны звязаныя з натуральнымі чыннікамі.
Фота: Kazbek Basayev / Reuters / Forum
Мяшчанскі раённы суд Масквы прысудзіў апазіцыйнаму палітыку Іллю Яшыну 8,5 года пазбаўлення волі паводле справы аб «фэйках пра расейскае войска». Тэрмін толькі на 6 месяцаў меншы за той, што патрабавала пракуратура.
Фота: POOL / Reuters / Forum
Прэзідэнт Перу спрабаваў распусціць парламент, каб пазбегнуць імпічменту. У Ліме 7 снежня прайшлі вулічныя акцыі як праціўнікаў прэзідэнта, так і ягоных прыхільнікаў. Былі сутыкненні з паліцыяй.
Фота:  Alessandro Cinque / Reuters / Forum
ЗША і Расея абмяняліся зняволенымі: баскетбольная зорка Брытні Грайнэр вызваленая з расейскай турмы ў абмен на вызваленне расейскага гандляра зброяй Віктара Бута, які адбываў турэмны тэрмін у ЗША. На здымку прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і Шэрыл Грайнэр, жонка Брытні Грайнэр, размаўляюць з баскетбалісткай праз тэлефон. Побач з імі – віцэ-прэзідэнт Камала Гэрыс і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.
Фота: White House / Reuters / Forum
Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская падчас свайго візіту ў Польшчу ўзяла ўдзел у дыскусіі «Беларусь на ростанях», што прайшла 8 снежня ў музеі гісторыі польскіх габрэяў «Polin». Імпрэза ладзілася з нагоды выхаду кнігі журналіста польскага выдання «Rzeczpospolita» і калумніста «Белсату» Руслана Шошына «Lodołamaczka Swiatłana Cichanouska» («Ледаколка Святлана Ціханоўская»).
Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum
Палестынец Іса Касісіе, апрануты як Санта Клаўс, прыняў позу для фатаграфіі на Аліўнай гары ў Ерусаліме.
Фота: Saeed Qaq / Zuma Press / Forum
Турысты наведваюць запаведнік матылькоў Сьера-Чынкўа (Sierra Chincua), Мексіка.
Фота: Raquel Cunha / Reuters / Forum
Раніцай 7 снежня каля трох тысяч паліцыянтаў прыйшлі з ператрусамі ў больш чым 130 дамоў і кватэраў па ўсёй Нямеччыне. Паліцыя ФРГ правяла затрыманні ўдзельнікаў групоўкі, што складалася з правых экстрэмістаў, райхсбюргераў, прыхільнікаў тэорый змовы і былых вайскоўцаў, якія, паводле версіі следства, планавалі дзяржаўны пераварот у Нямеччыне. З 52 падазраваных 25 асобаў затрымалі. У лік падазраваных уваходзіць 71-гадовы прынц Гайнрых XIII, нашчадак шляхецкага нямецкага роду.
Фота: Tim Wegner / Laif / Forum
Цела расейскага салдата ў полі непадалёк Ізюму.  
Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum
Гісторыі
Як працуюць выратавальнікі ў Бахмуце – самым гарачым месцы вайны, дзе кожная секунда можа быць апошняй
2022.12.08 20:35

Саша Альтэр belsat.eu

Стужка навінаў