Міністр лясной гаспадаркі завярае, што Беларусь не экспартуе круглы лес


Спілаваныя дрэвы.
Фота: Белсат

Міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа ў эфіры тэлеканалу СТВ заявіў, што Беларусь не экспартуе лес у выглядзе сыравіны.

«Я абсалютна адказна заяўляю, што ніводнага куба драўніны з краіны не вывозіцца. Больш за тое, мы сёння кажам пра тое, што ўжо дошка – гэта паўфабрыкат, і яго таксама не трэба вывозіць», – заявіў ён.

Паводле яго, улады падышлі да «прыняцця рашэння аб увядзенні па сутнасці загараджальных мытаў нават на вываз дранкі».

Тым не менш, міністр прызнаў, што ў плане экспарту лясная гаспадарка Беларусі ўжо выкарыстала сітуацыю, калі былі высокія цэны на такі тавар, атрымаўшы максімальны заробак. Цяпер пік ужо пройдзены, адбываецца адкат па цане.

Дрожжа адзначыў, што Беларусь экспартуе толькі пялетную нарыхтоўку і піламатэрыялы. Таксама і ў Беларусі плануецца перавесці «ўсе нашы катлы, якія ацяпляюць невялікія вытворчыя памяшканні, на пялеты».

Аб’ектыў
«Аб’ёмы павялічыліся ў чатыры разы». Ці законна высякаюць лес?
2021.07.05 23:26

Экспартаваць кругляк можна толькі з дазволу Лукашэнкі, які ў 2018 годзе забараніў вываз круглага лесу. Але ж у 2019 годзе вывезлі 268 тысяч кубаметраў, а ў 2020 годзе – 596 тысяч кубаметраў.

Прадаюць беларускі лес і ў Кітай. Паводле найбуйнейшай угоды рэалізавалі больш за 30 тысяч кубаметраў піламатэрыялаў коштам 8,8 млн долараў.

«Што датычыць лясной гаспадаркі, то яна на дзесяцігоддзі адстае ад ужо сучасных экалагічных ведаў пра тое, як працуюць лес і лясная сістэма, як іх можна выкарыстоўваць без шкоды», – расказвае эколаг ГА «БАГНА» Інэса Балоціна.

Афіцыйная статыстыка пацвярджае, што нарыхтоўваць драўніны сталі больш. Але ўсё нібыта ў межах закону.

Hавiны
У Беларусі вырашылі абмежаваць кошты на будматэрыялы
2021.08.29 19:34

МГ belsat.eu

Стужка навінаў