«Будуць парушаныя правы тысяч беларусаў». У ААН заклікалі перагледзець скандальны ўказ аб пашпартах


Управа вярхоўнага камісара ААН у справе правоў чалавека папярэдзіла, што забарона на выдачу пашпартоў за мяжою парушыць правы тысяч беларусаў у выгнанні. «Заклікаем перагледзець указ згодна з міжнароднымі стандартамі», – заявілі ў арганізацыі.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 16 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат

Адно з правоў беларусаў у выгнанні, што будзе парушацца, – права на свабоду перасоўвання, адзначыла Управа вярхоўнага камісара ААН у справе правоў чалавека, рэагуючы на «пашпартны ўказ» Лукашэнкі:

«Указ аб забароне выдаваць і падаўжаць пашпарты пагражае парушэннем правоў тысяч беларусаў у выгнанні. Ніхто не павінен адчуваць сябе вымушаным вярнуцца і зазнаваць рызыку пераследу. Мы заклікаем перагледзець указ згодна з міжнароднымі стандартамі».

Аналітыка
Помста за нелюбоў да Лукашэнкі. Навошта эмігрантаў пазбаўляюць пашпартоў і даверанасцяў
2023.09.06 19:13

Цяперашнія ўлады прыпынілі працэдуру выдавання і падаўжэння пашпартоў у дыпламатычных прадстаўніцтвах. Акрамя таго, указ Лукашэнкі забараніў беларусам распараджацца нерухомасцю і аўтамабілямі на падставе даверанасцяў, аформленых за мяжою.

Разбор
FAQ. Выдача пашпартоў за мяжою, даверанасці, шлюб і дзеці – шукаем адказы паміж радкоў указу
2023.09.08 16:47

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў