Палітзняволеных Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну перавялі ў гомельскую жаночую калонію


Палітзняволеных Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну перавялі з СІЗА ў жаночую папраўчую калонію № 4 у Гомлі, паведамляе «Гомельская вясна».

Валерыя Касцюгова і Таццяна Кузіна. Калаж: Гомельская вясна/Telegram

Валерыя Касцюгова – палітолаг, заснавальніца і рэдактарка сайту экспертнай супольнасці «Наше мнение», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніку» і кіраўніца групы экспертаў для маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 года. Абвінавацілі ў закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК РБ), у змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (арт. 357 КК) і распальванні варожасці (арт. 130 КК).

Таццяна Кузіна – сузаснавальніца Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA, экспертка даследчага праекту «bipart». Была затрыманая ў Менску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года. Таццяне выставілі тыя ж абвінавачванні, што і Валерыі Касцюговай.

Абедзве жанчыны асуджаныя на 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў