9 жніўня споўніўся год з пачатку паслявыбарчых пратэстаў. У Менску на плошчы Незалежнасці прыкладна каля 16:20 двое супрацоўнікаў у цывільным затрымалі аператара і журналістку аўстрыйскага тэлебачання, якія бралі інтэрв’ю ў менчукоў.
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы ПЦ «Вясна».
Спачатку іх адвялі ў шэры «Форд Транзіт» за Чырвоным касцёлам, затым перавялі ў сіні аўтобус МАЗ. Далейшы лёс журналістаў не вядомы.
Але афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкаму Наталля Ганусевіч сцвярджае, што 9 жніўня ў сталіцы ніякіх журналістаў не затрымлівалі.
АД, belsat.eu