Праваабаронцы: У Кобрыне скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка крымінальнага вышуку


На мінулых выходных у Кобрыне здзейсніў самагубства намеснік начальнік крымінальнага вышуку Дзмітрый Дземчык, паведамляюць праваабаронцы «MAYDAY».

Будынак міліцыі ў Кобрыне. Крыніца: vkobrine.by

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, пасля жніўня 2020 года Дзмітрый Дземчык браў удзел у палітычных рэпрэсіях.

Таксама вядома, што ў яго засталіся чацвёра дзяцей.

Іншых падрабязнасцяў пакуль няма. Афіцыйныя ведамствы Беларусі ніяк не паведамлялі пра гэтае здарэнне.

Hавiны
У папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску скончыў жыццё самагубствам адзін з вязняў
2023.07.10 15:56

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў