Сайт arche.by перастаў быць дасяжным для карыстальнікаў з Беларусі. Галоўны рэдактар «ARCHE» Валер Булгакаў распавёў на сваёй старонцы ў Facebook пра блакаванне рэсурсу ўладамі.
Міністэрства інфармацыі Беларусі пастанавіла заблакаваць доступ да сайту часопісу «ARCHE» – arche.by.
«Arche.by далучыўся да немалой ужо кампаніі заблакаваных Міністэрствам інфармацыі сайтаў. Пятля сціскаецца. Дабілі/выпхнулі за мяжу буйных, узяліся дабіваць дробных і паўжывых», – напісаў у сваім Facebook галоўны рэдактар часопіса «ARCHE» Валер Булгакаў.
Паводле рэдактара, сайт заблакавалі за «перапост экстрэмісцкіх матэрыялаў». Але старонка надалей даступная з-за мяжы або праз VPN у Беларусі.
Алена Аляксандрава belsat.eu