11 красавіка ў Маскве Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным у фармаце сам-насам.
Паводле Telegram-каналу «Пул Первого», Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка абмяркуюць развіццё супрацы Беларусі і РФ у розных сферах і «пытанні, якія патрабуюць разгляду на найвышэйшым узроўні».
«У цэнтры ўвагі на перамовах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў у рэагаванні на існыя выклікі і пагрозы», – зазначаецца ў паведамленні.
12 красавіка Лукашэнка і Пуцін возьмуць удзел у супольным мерапрыемстве з нагоды Дня касманаўтыкі, падвядуць вынікі місіі на МКС і абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацы ў касмічнай сферы.
Раней гэтая сустрэча не анансавалася.
Глеб Нержын belsat.eu