Саўмін прызначыў суботнік на 22 красавіка


Згодна з падпісанай прэм’ер-міністрам пастановай, 22 красавіка ў Беларусі адбудзецца рэспубліканскі суботнік, пра гэта паведамляе прэсавая служба Саўміну.

Рэспубліканскі суботнік на выратавальнай станцыі на Камсамольскім возеры. Менск, Беларусь. 17 красавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Прэмʼер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падпісаў пастанову ў справе правядзення традыцыйнага суботніка. Мерапрыемства адбудзецца 22 красавіка. Грошы, якія заробяць на суботніку людзі, пойдуць на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці, другая частка пойдзе на стварэнне рэспубліканскага цэнтру патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Берасцейскай крэпасці.

Суботнікі ў Беларусі чыноўнікі ладзяць штогод. Мерапрыемства падобнае да тых, што былі ў савецкія часы. Людзі мусяць бясплатна працаваць. Самое мерапрыемства мае прымусовы характар, асабліва для працаўнікоў бюджэтнай сферы.

Hавiны
Без масавага ўдзелу і асаблівай працы прайшоў суботнік у Менску. Фотарэпартаж
2021.04.17 17:44

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў