Суд над блогерам і актывістам Паўлам Вінаградавым абвясцілі закрытым


У Менскім абласным судзе 10 сакавіка пачаўся суд над палітзняволеным актывістам і блогерам Паўлам Вінаградавым.

Павал Вінаградаў. Менск, Беларусь. 12 траўня 2021.
Фота: Белсат

Суд праходзіць у закрытым парадку, нягледзячы на нязгоду адваката і самога палітвязня. Справу разглядае суддзя Вікторыя Паляшчук.

Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года. Супраць яго распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»), ч. 2 арт. 367 КК («Паклёп на прэзідэнта») і арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

У турме актывіста паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да экстрэмізму ды іншай дэструктыўнай дзейнасці», а таксама на яго ўжо склалі некалі рапартаў за «парушэнне правілаў унутранага распарадку».

Артыкулы
На палітвязня Паўла Вінаградава ў жодзінскай турме аказваецца ціск
2022.01.21 20:39

ПС belsat.eu

Стужка навінаў