Расея сёлета можа скараціць здабычу нафты


Пад ціскам эмбарга Еўразвязу і абмежавання коштаў на расейскую нафту, здабыча сыравіны ў Расеі сёлета можа скараціцца. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер РФ Аляксандр Новак, піша Reuters.

Здабыча нафты ў Татарстане, Расея. 23 красавіка 2020 года.
Фота: Ягор Алееў / TASS / FORUM

Летась, нягледзячы на вайну і санкцыі, Расея павялічыла здабычу нафты. Адбылося гэта за кошт росту продажаў у Індыю і Кітай. Аднак пасля новых абмежаванняў з боку краінаў Захаду, сёлета сітуацыя можа змяніцца. РФ ужо разглядае верагоднасць змяншэння абʼёмаў здабычы нафты.

«Так, такія рызыкі ёсць… у бліжэйшы час мы іх ацэнім», – сказаў віцэ-прэмʼер Аляксандр Новак.

Ужо ў сакавіку Расея добраахвотна скароціць здабычу нафты на 500 тысячаў барэляў за содні, дадаў віцэ-прэм’ер, піша ТАСС.

З 5 лютага краіны G7, Еўрапейскі звяз і Аўстралія ўвялі абмежаванне на кошт расейскай нафты і забараніць выкарыстанне марскога страхавання, фінансаў і брокерскіх паслугаў. Раней  Еўразвяз пастанавіў у сярэдзіне сакавіка перагледзець механізм абмежавання цэнаў на сырую нафту з РФ. Перагляд будзе адбывацца кожныя два месяцы.

Летась у кастрычніку ЕЗ вырашыў узгадняць верхнюю столю цэнаў на нафту з Расеі. 3 снежня 2022 года лімітавую цану вызначылі на ўзроўні 60 долараў ЗША за барэль.

Hавiны
Міністр эканомікі распавёў, наколькі закранулі санкцыі Беларусь
2023.02.09 15:53

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў