Каронавірус зноў мутаваў. Па свеце распаўсюджваецца новая версія амікрону


У еўрапейскіх краінах распаўсюджваецца новы варыянт амікрону – JN.1. Гэта мутацыя лініі BA.2.86.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: Getty Images

Папярэдні варыянт амікрону BA.2.86 падаваўся навукоўцам не самым небяспечным, аднак ён атрымаў мутацыю, дзякуючы якой цяпер «умее» ухіляцца ад яшчэ большай колькасці чалавечых антыцелаў, якія змагаюцца з вірусам, што трапіў у арганізм. Таму варыянт JN.1 называюць самым устойлівым сярод усіх вядомых версіяў каронавірусу.

На дадзены момант амікрон JN.1 распаўсюджваецца ў Францыі і Вялікай Брытаніі і неўзабаве можа з’явіцца ў іншых краінах.

Паводле навукоўцаў, пакуль нельга прадказаць будучыню новага варыянту каронавірусу. Усё будзе залежыць ад імуннай абароны, з якой вірус сутыкнецца пры перадачы ад аднаго гаспадара да іншага. Справа ў тым, што цяпер, пасля пандэміі, большасць чалавецтва ўжо маюць імунітэт супраць каронавіруснай інфекцыі, атрыманы ў выніку вакцынацыі ці перанесенай хваробы. Дзякуючы гэтаму, новы варыянт у любым выпадку не будзе такім небяспечным, як першапачатковы.

Hавiны
Пераплюне о-мікрон у заразнасці: які штам каронавіруса цыркулюе цяпер у Беларусі
2023.11.17 10:52

Нягледзячы на імунітэт, эпідэміёлагі заклікаюць прышчапляцца. Джасцін Лэслэр, даследчык Універсітэту Паўночнай Караліны, прагназуе, што штогадовая вакцынацыя зможа выратаваць да 49 тысячаў жыццяў у год.

З кастрычніка 2022 года па верасень 2023-га ў ЗША ад COVID-19 памерлі больш за 80 тысяч чалавек – у 8 разоў больш, чым ад грыпу.

Версія каронавірусу, якую назвалі «амікрон», была выяўленая напрыканцы лістапада 2021 года. У 2023 з’явіліся мутацыі ХВВ і BA.2.86.

Паводле лекараў, амікрон можа стаць такой жа сезоннай інфекцыяй, як грып.

Hавiны
МРТ паказала пашкоджанні ўнутраных органаў у людзей з «зацяжным ковідам»
2023.09.23 21:15

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў