Андрусь Такінданг намаляваў мультфільм пра Максіма Багдановіча. ВІДЭА


9 снежня 2021 года спаўняецца 130 гадоў са дня нараджэння славутага беларускага паэта Максіма Багдановіча.

Праект Wir.by апублікаваў сяміхвілінны мультфільм «Да зор», прысвечаны Максіму Багдановічу. Гэты мультфільм намаляваў Андрусь Такінданг – вядомы не толькі як мастак, але і як паэт, спявак і тэлевядоўца.

«Максім Багдановіч — паэт пазачасавы, пазапрасторавы і вечна малады. Перад вамі – мультфільм, дзе ажываюць ягоныя вершы ў прасторах ад Старажытнага Егіпту да сучаснага Менску», – гаворыцца ў апісанні мультфільму.

Дарослых «Белсат» нядаўна расказваў гісторыю кахання, жыцця і смерці Багдановіча ў цыкле «Лабірынты»:

АА belsat.eu

Стужка навінаў