BYPOL: У Лунінцы знайшлі маладога вайскоўца з прастрэленай галавой


Надзвычайнае здарэнне адбылося ўчора, 8 жніўня, у роце, стала дыслакаванай у Горадні. Выезд у іншую вобласць быў звязаны з вайсковымі вучэннямі, паведамляе BYPOL.

Салдат мусіў ахоўваць вайсковыя аб’екты ў Лунінцы, аднак пры змене варты а 17-й гадзіне яго на месцы не было. Цела з агнястрэльным раненнем галавы знайшлі праз паўтары гадзіны ў лесе. Імаверна, ён скончыў жыццё самагубствам.

Загінулы служыў на кантракце ў роце 250-га асобнага батальёну аховы і абслугоўвання штабу Заходняга аператыўнага камандавання ў Горадні (вайсковая частка 97035).

Міністэрства абароны пакуль не паведаміла пра здарэнне.

Паводле звестак BYPOL, гэта ўжо пятая «ахвяра вучэнняў» за апошнія некалькі месяцаў. Так, у мінулым месяцы вайсковец загінуў ад агнястрэльнага ранення падчас баявога рыхтавання.

Аналітыка
Тысячы вязняў і эмігрантаў, сотні «экстрэмістаў»: два гады пасля выбараў 2020 года ў лічбах
2022.08.09 13:56

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў