Схуднелы Саакашвілі ў судзе і лагер для вагнэраўцаў у Беларусі. Галоўныя падзеі ў здымках


Чэмпіянат з’ядання хот-догаў «Nathan’s Famous Fourth» у ЗША, разгортванне лагеру нібы для трэнавання вайскоўцаў у Беларусі і пахаванне ўкраінскай пісьменніцы Вікторыі Амэлінай — сабралі галоўныя здымкі ў штотыднёвай фотападборцы.

Людзі ў касцюмах вітаюць удзельнікаў 5-га этапу 110-й велагонкі Tour de France 2023 .
Фота: Marco Bertorello / AFP / East News
Мужчына выгульвае сабаку каля вырваных з коранем дрэў пасля шторму ў Гаарлеме, Нідэрланды.
Фота: Remko de Waal / ANP / AFP / East News
Людзі, апранутыя ў чырвоную тканіну, пратэстуюць супраць жорсткага абыходжання з жывёламі перад пачаткам фестывалю Сан-Фермін у Памплёне, Іспанія.
Фота: Alvaro Barrientos / AP Photo / East News
Людзі жэстыкулююць і скандуюць лозунгі падчас жалобы па загінулым падчас сутыкненняў, якія адбыліся ў межах ізраільскай ваеннай аперацыі ў Джэніне. Ізраільскія вайскоўцы пачалі рэйд на лагер уцекачоў у Джэніне раніцай 3 ліпеня, падчас якога былі забітыя 12 палестынцаў і адзін ізраільскі жаўнер.
Фота: Ronaldo Schemid / AFP / East News
Чэмпіён свету Джоўі Чэстнат удзельнічае ў чэмпіянаце з’ядання хот-догаў «Nathan’s Famous Fourth» – 2023 у Нью-Ёрку, ЗША.
Фота: Amr Alfiky / Reuters / Forum
Схуднелы і моцна знясілены экс-прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі нават у вязніцы падчас судовага слухання па справе аб гвалтоўным разгоне масавых антыўрадавых пратэстаў у 2007 годзе ў Тбілісі, Грузія.
Фота: Irakl Gedenidz / Reuters / Forum
Жанчына падчас цырымоніі пахавання ўкраінскай пісьменніцы Вікторыі Амэліны, якая памерла ў шпіталі. Аўтарка стала ахвярай расейскага ракетнага ўдару па цэнтры Краматорску 4 ліпеня 2023 года.
Фота: Alina Smutko / Reuters / Forum
Затрыманне актывіста «Just Stop Oil» на корце падчас матчу першага раўнду «Wimbledon».
Фота: Hannah Mckay / Reuters / Forum
Украінскі вайсковец 10-й штурмавой брыгады «Эдэльвейс» страляе з гарматы Д-30 у бок расейскіх пазіцый на лініі фронту недалёка ад Бахмуту, Украіна.
Фота: Libkos / AP Photo / East News
7 ліпеня намётавы лагер разбіты на закінутай вайсковай базе каля вёскі Цэль Асіповіцкага раёну паказалі журналістам. Памочнік міністра абароны Беларусі Леанід Касінскі сцвердзіў, што лагер разгарнулі «для трэнавання вайскоўцаў і тэрабароны», а не канкрэтна для вагнэраўцаў. Больш фота тут.
Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum
Пажарныя танчаць падчас перапынку. Некалькі краін, уключаючы краіны Паўднёвай Афрыкі, накіравалі сваіх пажарных у Канаду на дапамогу ў барацьбе з распаўсюджанымі ляснымі пажарамі. Фокс-Крык, Канада.
Фота: Noah Berger / AP Photo / East News
Буслы над падпаленым полем блізу гораду Снігурыўка ў Мікалаеўскай вобласці.
Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News

Саша Альтер belsat.eu 

Стужка навінаў