Старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен 9 траўня прыехала ў Кіеў, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Візіт Урзулі фон дэр Ляен анансавалі ў панядзелак, 8 траўня. Кіраўніца Еўракамісіі заявіла, што падтрымлівае рашэнне Зяленскага зрабіць 9 траўня ва Украіне Днём Еўропы.
«Добра зноў апынуцца ў Кіеве, дзе каштоўнасці, якімі мы шануем, абараняюцца кожны дзень. Так што гэта прыдатнае месца для святкавання Дня Еўропы. Вітаю рашэнне прэзідэнта Зяленскага зрабіць 9 траўня Днём Еўропы і тут, ва Украіне», – напісала яна па прыбыцці на вакзал у Кіеве.
Нагадаем, што 8 траўня Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, паводле якога 9 траўня ва Украіне – Дзень Еўропы. Таксама прэзідэнт Украіны падаў у Вярхоўную Раду законапраект, якім прапануе ўстанавіць 8 траўня Днём памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне (1939–1945).
Алена Рувіна belsat.eu