Зяленскі прапанаваў дэпутатам перанесці свята перамогі над нацызмам на 8 траўня


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падаў у Вярхоўную Раду законапраект, якім прапануецца ўстанавіць 8 траўня Днём памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне (1939–1945).

Уладзімір Зяленскі.
Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

«Мы вяртаем нашай дзяржаве сумленную гісторыю без ідэалагічных прымешак. Менавіта 8 траўня большасць народаў свету ўспамінае веліч перамогі над нацызмам. Менавіта 8 траўня свет шануе памяць усіх, чые жыцці забрала тая вайна. Менавіта 8 траўня набыў моц Акт аб безумоўнай капітуляцыі вермахту», – заявіў Уладзімір Зяленскі.

Паводле прэзідэнта Украіны, улады не дадуць хлусіць, «быццам перамога ў той вайне магла адбыцца і без удзелу нейкай краіны або народу».

«Як тады мы разам знішчалі зло, так і цяпер мы разам знішчаем аналагічнае зло. На жаль, зло вярнулася. Хоць агрэсар цяпер іншы, у яго тая ж мэта – заняволенне або знішчэнне. І як тады мы абапіраліся на агульную моц вольных народаў, так і цяпер мы змагаемся супраць зла разам з вольным светам, разам з вольнай Еўропай. І мы пераможам! Будзе дзень нашай Перамогі – Дзень Перамогі Украіны. Будзе!» – адзначыў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі падкрэсліў таксама, што 9 траўня ва Украіне цяпер будуць адзначаць Дзень Еўропы – для святкавання дасягнутых міру і адзінства «ўсіх еўрапейцаў, якія знішчылі нацызм і атрымаюць перамогу над рашызмам».

Hавiны
Вярхоўная Рада афіцыйна прызнала «рашызм» дзяржаўнай ідэалогіяй Расеі
2023.05.02 19:50

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў